Ніва № 21 (2976), 26 мая 2013 г.

Маўчанне ў прыцемках

Міраслаў ГРЫКА

З напісаннем фельетона зусім як з пырнікам. Фельетонная задума ўкараняецца пабегамі канатацый — тут высуне незавершаную рэфлексію, там пакажацца купінка аўтарскай тарабаршчыны, а тут уцячэ ўбок непрадуманым адступленнем, а там заблытаецца паміж складанымі словамі чужой цытаты. Ён жывучы як пырнік і не дай Божа занядбаць праполку яго лейтматыву. Неўзабаве ўкарэніцца, захопіць роўныя шэрагі выдуманых сказаў. Проста... запальчыва запырэіцца! Нельга дазволіць сабе рассяроджанне, безразважную неасцярожнасць. Чытач мае права патрабаваць ад фельетаніста яснага ходу думкі і асэнсаванага бегу сказаў. Ды як тут пісаць фельетон, калі вясна ўспыхнула ў агародзе? Тут свежапасаджаныя кветкі просяць вады, а памідорыкі дапрашаюцца ўвагі. Зязюлька падспеўвае, і бусел з гнязда клякоча. У мяне трэба яшчэ абляпацца ад камароў. Эх, па ўсёй вёсцы нясецца пляскатанне — як на якім канцэрце...

Фельетон, які чытачы якраз чытаюць, яшчэ не знайшоў сваю тэму. Пакуль я пішу гэтыя словы, канчаецца нядзельны дзень. У скіце айца Гаўрыіла было вялікае свята пасвячэння царквы. Католікі адзначалі дзень Сашэсця Духа Сятога — «Зялёныя свёнткі». Праз маю вёску, праз якую вядзе адна з дзвюх дарог у скіт, у адзін цудоўны дзень у жніўні пракаціла, верагодна, больш аўтамабіляў, чым за тыдзень па Алеі Пілсудскага ў Беластоку. І ўсё ж прыехалі і ў вёску гарадскія імігранты: дзеці, унукі і праўнукі суседзяў. Кожны на ўласным аўтамабілі. Кожны другі — на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF