Ніва № 20 (2975), 19 мая 2013 г.

Аляксей Пысін і Беласточчына

Сяргей ЧЫГРЫН

Жыццё і творчасць беларускага паэта Аляксея Пысіна (1920-1981) былі звязаны з Беласточчынай, хаця сам паэт нарадзіўся і жыў далёка ад Беластоцкай зямлі — на Магілёўшчыне. Беласточчыну ён палюбіў, відаць, тады, калі 19-гадовага юнака ў 1939 годзе накіравалі ў Бельск. А было гэта якраз пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Аляксей Пысін у той час вучыўся на другім курсе Мінскага камуністычнага інстытута журналістыкі. Студэнта Пысіна датэрмінова і накіроўваюць на працу ў бельскую раённую газету на пасаду літсупрацоўніка. Там ён вучыўся пісаць, сустракаўся з беларусамі Бельшчыны, гутарыў пра жыццё, заводзіў першыя знаёмствы. Калі б не вайна, Аляксей Пысін мог застацца на Беласточчыне назаўсёды. Але юнака забралі на фронт. Хутка пачалося адступленне аж да Гомеля, а потым эвакуацыя на Урал, у запасны полк, а далей шляхі вялі на фронт...

Вайну прайшоў сувязістам, двойчы быў паранены. Дамоў Аляксей Пысін дэмабілізаваўся ў 1946 годзе. Але лёс яго больш не закінуў у Бельск, бо Беласточчына ўжо стала польскай тэрыторыяй. Праўда, Аляксей Пысін заўсёды адсочваў падзеі, якія адбываліся на Беласточчыне. У 1965 годзе, калі ў Гарадку пачалі будаваць Дом культуры, дзе было месца і для бібліятэкі, ён напісаў ліст у рэдакцыю „Нівы”: „Дарагія сябры! Прашу неяк пераслаць маю кніжку Дому культуры ў Гарадку. Аляксей Пысін. Магілёў, 14 жніўня (1965)” (Георгій Валкавыцкі, Віры, Беласток 1991, с. 83). Гэта быў зборнік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF