Ніва № 20 (2975), 19 мая 2013 г.

Паўстанцам Крыншчыны

Іаанна ЧАБАН

Кастусь Радзевіч, Ян Тадэвуш дэ Вірыён, Васіль Клусевіч — гэтыя імёны апынуліся ў вечнай хроніцы падзей славутага 1863 года на Крыншчыне. Памяць пра іх перадаецца з пакалення ў пакаленне дзякуючы такім людзям як Цэліна Бах-Шчавінская.

Спадарыня Цэліна — сапраўдны любіцель мясцовай гісторыі, якая вельмі сур’ёзна ставіцца да сваіх пошукаў. Яе веды абапіраюцца не толькі на шматлікія размовы са сведкамі мінулых дзён, але і на доўгія ночы, праведзеныя на чытанні старых дакументаў, асабіста прывезеных з архіваў Мінска і Гародні. Спадарыня Цэліна распавяла чытачам „Нівы” пра некаторыя з вядомых ёй паўстанчых гісторый роднай Крыншчыны.

Свой аповед пачала з самага важнага месца, звязанага з гэтымі падзеямі — надмагільнага крыжа ў маленькай пушчанскай вёсцы Барсуковіна. Менавіта там спачывае Ян Клусевіч, ураджэнец непадалёкага Ліпавага Моста. У час фармавання лясных паўстанчых атрадаў ён стаяў на варце, забяспечваючы падлеглую сабе тэрыторыю. У выніку даносу, а тады многія гэтым займаліся, крынскія вайскоўцы і паліцыя правялі аблаву, расстрэльваючы, між іншым, Клусевіча. Цела паўстанца было выстаўлена напаказ для перасцярогі навакольнага насялення. Усё роўна мясцовыя ноччу зрабілі крыж і пахавалі яго дакладна ў месцы расстрэлу.

Праўдаподобна Ян Клусевіч быў братам Васіля Клусевіча з Ліпавага Моста, удзельніка бітвы пад Перацёсамі. У час славутай сутычкі Васіля ранілі ў руку. Нейкім чынам вярнуўся ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF