Ніва № 20 (2975), 19 мая 2013 г.

Таму, што трэба памятаць

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сёлетняе святкаванне 68-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны і перамогі над фашызмам адбылося 9 мая на гарадскіх могілках у Беластоку ў сціплым асвятленні. Памінальную малітву адмовілі толькі каталіцкія і праваслаўныя святары, а не — як гэта бывала — і пратэстанцкія ды мусульманскія духоўныя. Не хапіла і ветэранаў, якія на папярэднія ўрачыстасці прыязджалі з Беларусі. Няшмат было і мясцовых. Вянкі да мемарыяльнай дошкі ахвярам паднеслі, між іншым, форменныя прадстаўнікі беларускіх памежнікаў, дэлегацыя ўлад Беластока з віцэ-прэзідэнтам Аляксандрам Сасной і кіраўніцтва Беларускага грамадска-культурнага таварыства.

У групе пажылых жанчын, якія кожны год з’яўляюцца на святкаванне Дня Перамогі, была таксама пані Марыя, якая жыве ў Беластоку, родам з Каралёвага Стойла, што побач Гарадка:

— Я і мае сяброўкі прыходзім сюды кожны год, каб адсвяткаваць вызваленне Беластока Савецкай Арміяй. Адчуваем такі абавязак. У большасці на гэтых могілках знайшлі спачын невядомыя салдаты, якія пралівалі кроў за нашую польскую зямлю. Не дзейнічаю ў нейкай ветэранскай арганізацыі, а проста так, дабрачынна. Я стараюся дапамагчы і жывым, і мёртвым, таму што трэба памятаць аб тых, хто дапамагаў нам, асабліва тых, дзякуючы каму мы жывем.

Усхваляваная расказвала «Ніве»:

— Мне было каля трох гадоў, але я да сёння не магу забыць, як пад Гарадком за сеткай сядзелі савецкія палонныя. Мая светлай памяці бабуля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF