Ніва № 20 (2975), 19 мая 2013 г.

Адраджаецца валачобны абрад

Аляксей МАРОЗ

У час маёвай часткі юбілейнага Х Падляшска-Палескага фестывалю традыцыйнай культуры «Там по маёвуй росі» Музей малой айчыны ў Студзіводах, які з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства, засяродзіўся на адраджэнні валачобнага абраду. Удзельнікі фестывалю многа энергіі ўклалі таксама ў Юр’еўскі абрад на полі, спявалі агулькі і іншыя народныя песні, выступілі перад вяскоўцамі з народнымі танцамі.

Валачобны абрад не захаваўся ў памяці нават найстарэйшых людзей. Старшыня музейнага аб’яднання са Студзіводаў Дарафей Фіёнік лічыць патрэбным аднаўленне абраду валачобнікаў, які яшчэ захаваўся ў некаторых рэгіёнах Беларусі. Пра гэта гаварыў ён на другі дзень Уваскрэсення Гасподняга, калі гасцяваў у сваёй хаце замежных спевакоў і танцораў з Фальклорнага маладзёжнага калектыву «Дараносіца» і з Народнага тэатра гумару, гульні і песні «Хмелеўскія валацугі» з Хмелева Жабінкаўскага раёна:

— У нас, на Падляшшы, валачобны абрад не захаваўся. За малымі выключэннямі не памятаюць яго нават нашыя найстарэйшыя людзі. Захаваліся запіскі, што перад бежанствам гэты абрад спраўлялі ў Старым Корніне, але старыя ўжо не памяталі, каб валачобнікі хадзілі там пасля вяртання з бежанства. Затое ў Ласінцы валачобнікі хадзілі нават у шасцідзесятых гадах мінулага стагоддзя. Вядома, што валачобнікі спявалі царкоўныя творы, прымеркаваныя да Вялікадня. Аднак невядома, якія народныя песні выконвалі ў нас валачобнікі ў далёкім мінулым, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF