Ніва № 20 (2975), 19 мая 2013 г.

Усё гэта Атлантыда

Міраслаў ГРЫКА

У той час, калі самы папулярны ў Польшчы крэціноід «Супер Экспрэс» настойліва прабуе пераканаць чытачоў у тым, што Беларусь атакавалі бабры-гіганты, у афрыканскім Самалі канчаўся чарговы кантынгент смерці: дзяцей, жанчын і старых. Лічыцца, што там паміраюць кожны тыдзень ад 1000 да 1500 чалавек. У маўчанні. У невымоўных пакутах. У прыніжэнні і забыцці. Ад голаду. Толькі ў 2010-2012 гадах загінула такім чынам 250 тысяч чалавек. Паводле рапарта ААН, у бягучым годзе д’ябальскі лік узрасце да 300 тысяч. Гэта столькі ж, колькі насельніцтва горада Беласток. Ці агульнага насельніцтва Гайнаўскага, Бельскага, Сакольскага і Сейненскага паветаў — амаль цэлая Усходняя сцяна! Гэта так як быццам бы ўкаранелыя на гэтых землях польскія беларусы, украінцы, літоўцы і татары загінулі да апошняга чалавека. На працягу чатырох гадоў. У гэтым выпадку, на працягу чатырох гадоў можа знікнуць цалкам унікальная культура на ўскраінах — гэты інтрыгуючы кангламерат розных звычаяў, менталітэту, матэрыяльнай і духоўнай традыцыі, суседскіх спрэчак і дружбы, моўных запазычанняў і змешаных шлюбаў. Адным словам: Атлантыда!

Гэтую самалійскую Атланціс — кангламерат мноства плямён з рознымі культурамі, мовай і рэлігіяй — паглынуў голад. Толькі што для крэціноіда «СЭ» мерай увагі чытачоў можа быць толькі лёгказасвойваная, спажываная разам са сняданкам сенсацыя. Што людзі паміраюць ад голаду? Гэта ж у далёкай Афрыцы! А Сірыя? Хто клапоціцца пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF