Ніва № 20 (2975), 19 мая 2013 г.

Праўда — гэта дыскрэдытацыя?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Зусім нядаўна мяне выклікалі ў гродзенскае ўпраўленне КДБ. Размова ішла пра маю публіцыстычную дзейнасць, а канкрэтна — якраз пра артыкулы вашага пакорлівага слугі і сціплага рупліўца клавіятуры (раней казалі — пяра) у „Ніве”. Спярша мяне агарнула прафесійная гордасць — значыць, нешта вартае пішу, калі маю такіх пільных і ўважлівых „чытачоў”. Потым, схамянуўшыся, я прызямліў свой новы сумнеўны гонар — кім жа ім яшчэ займацца, калі на ўвесь горад над Нёманам засталося толькі чатыры публіцысты — два беларускія і два польскія, адзін з якіх ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і сядзеў у турме, а іншыя пераследаваліся пакуль у больш мяккіх формах. Гэта раней у Гродне былі газеты „Пагоня” і „Биржа информации”, незалежнае радыё...

У „высокім” ведамстве мне сказалі, што многія мае артыкулы могуць падпадаць пад крымінальны артыкул аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Але калі журналіст піша пра тое, што затрыманага і нявіннага чалавека збіваюць міліцыянты ў пастарунку — то гэта дыскрэдытацыя дзяржавы? Дык хто яе дыскрэдытуе? Правядзіце расследаванне па гарачых слядах, зрабіце праверку па такім сігнале. Калі журналіст піша, што ў Гродне кепска ходзіць грамадскі транспарт — то гэта дыскрэдытацыя дзяржавы? То вылезьце са службовых аўто — і дзень-два паездзіце нашымі маршрутнымі аўтобусамі, самі пераканаецеся. Ці калі журналіст піша, што ў школах Гродна не засталося аніводнага паўнавартаснага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF