Ніва № 20 (2975), 19 мая 2013 г.

Ян Тарасевіч як сімвал Княства

Міра ЛУКША

Як піша Віктар Скарабагатаў, «Ян Тарасевіч абышоўся без славы, але цяпер слава не абыдзецца без яго». Ян Аляксеевіч Тарасевіч нарадзіўся 23.09.1889 года. Ён — кампазітар, піяніст, педагог. Закончыў кансерваторыю ў Санкт-Пецярбургу (1912). Пакінуў пасля сябе больш за сто песень і інструментальных фартэпіянна-вакальных твораў. Ян Тарасевіч да самай смерці называў сябе беларускім кампазітарам.

Беларуская ідэя заўсёды

прасякала творчасць Яна Тарасевіча. Ужо ў 1919 годзе былі напісаны вакальныя творы на вершы беларускіх паэтаў-класікаў. Ён выхаваў як мінімум чатырох прафесараў Варшаўскай акадэміі музыкі і самага вядомага сёння дырыжора ў Польшчы Ежы Максымюка. Ян Тарасевіч быў першым, хто напісаў музыку да вершаў Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа. З усёй спадчыны Яна Тарасевіча захавалася 110 твораў: харавыя на вершы толькі беларускіх паэтаў; вакальныя — на вершы беларускіх, польскіх і рускіх паэтаў; камерныя творы для струнных інструментаў, ансамблі; самы вялікі скарб — фартэпіянны. Памёр кампазітар 18.06.1961 года ў Беластоку. Яго магіла знаходзіцца ў горадзе Саколцы. Ягоны вучань Анатоль Чарапінскі захаваў найбольшую частку спадчыны кампазітара і ўвесь архіў, і перадаў яе беларускаму народу. Тарасевіч стаў ахвяраю менавіта палітычных падзей мінулага стагоддзя. Ягоны лёс — знак эпохі для беларусаў.

Ян Тарасевіч

не трымаўся модных кірункаў

музыкі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF