Ніва № 19 (2974), 12 мая 2013 г.

У свеце гафту і карункі

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў VІ выпуску агляду «Гафт і карунка Гайнаўскага павета — 2013» адбылося 21 красавіка ў Гайнаўскай галерэі Музея і асяродка беларускай культуры. Арганізатарамі мерапрыемства, якое адбывалася ў рамках святкавання 500-годдзя Падляшскага ваяводства і было прафінансаванае Маршалкоўскай управай, былі Гайнаўскі дом культуры і Аб’яднанне самаўрадаў Еўрарэгіёна «Белавежская пушча».

Самыя лепшыя творцы з Гайнаўшчыны атрымалі дыпломы і ўзнагароды з рук бурмістра Гайнаўкі Юрыя Сірака і дырэктара ГДК Расціслава Кунцэвіча. Іншыя ўдзельнікі конкурсу вярнуліся дамоў таксама з дыпломамі і падарункамі. Адкрыццё вялікай конкурснай выставы гафту, карункі і прац, выкананых іншымі тэхнікамі, адбылося ў прысутнасці жыхароў Гайнаўскага павета. Канешне, як сярод удзельнікаў конкурсу, так і сярод прыбылых на мерапрыемства пераважалі жанчыны, паколькі гэта яны традыцыйна займаюцца рукадзеллем. Але цікавыя працы запрэзентавалі таксама два хлопцы — Міраслаў Данілюк і Давід Слухоцкі. Паглядзець рукадзелле сваіх жонак, сваячак і знаёмых прыбылі таксама мужчыны, сярод якіх прысутны быў дырэктар Белмузея Тамаш Ціханюк. У конкурсе ўдзельнічалі таксама жыхары Павятовага асяродка сацыяльнай дапамогі з Гайнаўкі.

— На экспанаваных працах бачу прафесійнасць і мастацтва. Застаецца толькі захапляцца цудоўнымі гафтамі і карункамі, — заявіў бурмістр Юры Сірак.

Дырэктар ГДК Расціслаў Кунцэвіч звярнуў увагу на вялікую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF