Ніва № 19 (2974), 12 мая 2013 г.

Пра тых, якіх ужо няма

Іаанна ЧАБАН

Крынкі — адзін з ціхіх гарадкоў нашага ваяводства. Ад яго вялікіх дзён раздзяляе нас цэлае стагоддзе. Сённяшнія Крынкі гэта блытаніна некалькіх вузкіх вуліц з астаткамі абяднелых будынкаў — нямых сведкаў прайшоўшых стагоддзяў. Лад жыцця мясцовага насельніцтва нічым не адрозніваецца ад жыхароў навакольных, пустуючых вёсак.

На мясцовай, калісь рабочай Пагулянцы, непадалёк руін старой яўрэйскай гарбарні, жыве васьмідзесяцічатырохгадовы Анатоль Шыгаловіч. З Крынкамі звязаны ён з самага нараджэння. Тут таксама выхаваліся яго бацька і дзед. Спадар Анатоль любіць часам прыгадаць сваё дзяцінства і юнацтва, пражытае ў сапраўды гарадскіх, даваенных Крынках. Немагчыма гаварыць пра гэты час, не ўспомніўшы адсутных сёння яўрэяў. Менавіта ім прысвечана было нашае супольнае падарожжа ў мінулае. Незвычайная вандроўка пачалася з успамінаў бацькоўскай хаты спадара Анатоля.

— Мае бацькі пабудавалі сабе вялікую, драўляную хату, — кажа спадар Шыгаловіч. — Яна стаяла па вуліцы Войска Польскага. Там я дарастаў. Хата была на два канцы. Адзін з іх прызначаўся кватарантам. Так траплялася, што толькі яўрэі ў нас пражывалі. Добра помню Гройсмана — уласніка адной з гарбарняў. Прабываў ён у нашай хаце, пакуль не паставіў сваёй і добра не раскруціў прадпрыемства. Бацькі гаварылі, што Гройсман нават наўперад грошы даваў, не баяўся, узнаў, што мы сумленныя. Калі адны адыходзілі, на іх месца хутка ўваходзілі іншыя. З усімі кватарантамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF