Ніва № 19 (2974), 12 мая 2013 г.

Новы зборнік песень Сцяпана КОПЫ

Марта БАРАВАЯ

Сцяпан Копа сабраў новы зборнік аўтэнтычных народных песень з Беласточчыны са сваёй калекцыі. У гэты спеўнік улічаны творы, запісаныя гэтым нястомным збіральнікам і музыкаведам у дзевяностыя гады мінулага стагоддзя — на Сакольшчыне. Гэта першы том. Другі будзе змяшчаць песні з ваколіц Дубровы-Беластоцкай і Ліпска.

Гэтая публікацыя з’яўляецца вельмі важным гістарычным дакументам, дзякуючы якому ад забыцця выратаваны вялікі скарб народнай музычнай культуры гэтай тэрыторыі. Гэтае багацце перадавалася з пакалення ў пакаленне тутэйшым беларускім народам, які, на жаль, амаль страціў сваю этнічную самабытнасць.

Сакольская зямля гэта месца стыку шматлікіх народаў і культур, галоўным чынам палякаў і беларусаў, што мае значны адбітак у музычным фальклоры ды абрадах і абычаях, уключаных у гэтае даследаванне. Відаць у іх таксама перайманыя звонку мелодыі і словы расійскіх, украінскіх і, вядома, польскіх песень.

Зборнік налічвае больш за 200 песень. З’яўляецца ён галоўным чынам плёнам фальклорных экспедыцый, ведзеных Сцяпанам Копам у 1997-1998 гадах разам са знакамітымі этнамузыколагамі з Санкт-Пецярбурга — прафесарам Ігарам Маціеўскім і доктар Галінай Таўлай. Некаторыя песні запісаў ён так у папярэднія, як і пазнейшыя гады. Чатыры паходзяць з бібліятэкі аўдыёзапісаў Пятра Бароўскага з Варшавы, чатыры запісаны ад Лідзіі Матэйчук з Агароднічак Супрасльскай гміны, а тры — вельмі каштоўныя беларускія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF