Ніва № 19 (2974), 12 мая 2013 г.

Тэатр гэта па-ранейшаму храм

Інтэрв’ю з Аляксандрам Марчанкам, дырэктарам Цэнтра беларускай друматургіі і рэжысуры

пры Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ў Мінску, акцёрам, які з двума іншымі акцёрамі гэтага тэатра прыняў удзел у чытанні п’есы Паўла Пражкі «Зачыненыя дзверы»

ў Драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку.

Мацей Халадоўскі: — Якая мэта Цэнтра, які Вы ўзначальваеце?

Аляксандр Марчанка: — Хоць не хапае мне для дзеяння гэтай структуры пэўных магчымасцей, мэта вельмі простая. Гаворка ідзе аб стваранні ў лабараторыі ўмоў для з’яўлення новых беларускіх тэкстаў і іх прасоўвання. На лабараторыі і майстар-класах вітаем нашых драматургаў і рэжысёраў з суседніх краін, якія маюць досвед працы з тэатрамі розных тыпаў, такіх як, напрыклад, дакументальны. Пазней гэтыя тэксты адпраўляем у тэатры і робім чытанні. У нас нават ёсць прыклады, што некаторыя з так узніклых твораў былі перакладзены на іншыя мовы.

Чаму сучасная драматургія ў Беларусі ў сваёй велізарнай перавазе ствараецца на рускай мове?

— У Беларусі, як вядома, дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і руская. У той час як проза і паэзія ствараюцца на беларускай, то калі гаворка ідзе аб драме, гэты рынак па сутнасці справы рускамоўны. Ёсць некалькі чалавек, — я ўжо не кажу, напрыклад, пра Сяргея Кавалёва, які належыць да старэйшага пакалення і піша п’есы на беларускай мове, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF