Ніва № 19 (2974), 12 мая 2013 г.

Атлас завершаны

Віталь ЛУБА

Пад канец 2012 года выйшаў апошні том „Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны” і такім чынам завяршыўся навукова-даследчыцкі праект па даследаванні паўночнай часткі польска-ўсходнеславянскага моўнага памежжа. З гэтай нагоды 19 красавіка ў Беластоку адбылася прэзентацыя „Атласа...”, сарганізаваная Інстытутам славістыкі Польскай акадэміі навук і мясцовым Дзяржаўным архівам. У ходзе сустрэчы, якую вяла праф. Дарота Рэмбішэўская, аб працы над выданнем атласа расказвалі праф. Ірэна Марынякова і праф. Ян Сяткоўскі.

У Інстытуце славістыкі Польскай акадэміі навук, які раней называўся Інстытутам славяназнаўства, з моманту яго ўзнікнення ў палове мінулага стагоддзя сістэматычна былі ведзены моўныя даследаванні розных памежных тэрыторый, у тым ліку ўсходніх. Паўночна-ўсходняя частка Польшчы, значыць цяперашняе Падляшскае ваяводства, з’яўляецца шматмоўным паграніччам, месцам стыку славянскіх гаворак: польскіх, беларускіх, украінскіх, а ў Сувальскім і Аўгустоўскім паветах знаходзяцца анклавы старавераў, якія карыстаюцца рускімі гаворкамі.

Даследаванне мовы аўтахтоннага насельніцтва Беласточчыны, якое карысталася ўсходнеславянскімі гаворкамі, ініцыявала праф. Антаніна Абрэмбская-Яблонская. Даследаванні пачаліся ў 1955 г., пачаткова ў Польска-Савецкім інстытуце, пазней у 1957 г. былі пераведзены ў Інстытут славяназнаўства. Намерам праф. Абрэмбскай-Яблонскай было зафіксаваць стан усходнеславянскіх гаворак на тэрыторыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF