Ніва № 19 (2974), 12 мая 2013 г.

Рашэнне з даверам службам

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пасля дванаццаці гадоў, спачатку экстрадыцыйнай працэдуры, а пасля крымінальнага працэсу, на тры гады пазбаўлення волі, 15 тысяч злотых штрафу, забарону на выезд з Польшчы і пакрыццё судовых выдаткаў Акруговы суд у Беластоку ў апошні дзень красавіка прысудзіў пры адсутнасці канчатковага рашэння Андрэя Жукаўца, які абвінавачваўся ў махлярстве ў атрыманні амаль 700 тысяч долараў крэдытаў у двух беларускіх банках.

Суд даў поўную веру доказным матэрыялам, дасланым беларускім правасуддзем, і сведкам, дапытаным у Беларусі, таксама ў прысутнасці польскіх пракурораў і суддзі, які канчаткова вынес рашэнне. Абвінавачванне запатрабавала двух гадоў пазбаўлення волі, з адтэрміноўкай на пяць гадоў, 25 тысяч злотых штрафу і абавязацельства па выплаце кампенсацый банкам. Абарона патрабавала апраўдальнага прысуду. Пасля абвяшчэння прысуду сам адказчык прадбачыў апеляцыю.

Андрэй Жукавец ад пачатку следства і працэсу не прызнаваўся да абвінавачанняў і сцвярджаў, што доказы, прадстаўленыя ў Беларусі супраць яго, сфабрыкаваныя і што гэтая справа звязаная з яго дзейнасцю ў антылукашэнкаўскай апазіцыі. Па словах суда, увесну і ўвосень 1994 года ў Мінску, у якасці дырэктара і акцыянера адной з кампаній, дзейнічаючы ў мэтах дасягнення фінансавай выгады, адказчык выкарыстаў падробленыя дакументы для мытнага і гандлёвага пагаднення з кампаніяй, якая мела сваю сядзібу ў Рызе. Меў ён увесьці ў зман банкі і некарысна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF