Ніва № 19 (2974), 12 мая 2013 г.

Святы на фоне крыважэрнага свету

Міраслаў ГРЫКА

Ужо на світанку чалавецтва агрэсію мужчын пацыфікавалі больш строгія стандарты паводзін, нормы звычаёвага права, табу. У гэты інтуітыўны спосаб чалавечыя істоты абаранялі калектыўныя інтарэсы, паколькі абавязваючая ўсіх сістэма забарон і абавязкаў давала большую гарантыю на выжывальнасць усяго чалавечага статку. Гэта датычыла племянных груп, і калі яны ператварыліся ў народы, склалі сабе яшчэ больш складаныя прынцыпы закону, абараняючага так нацыянальную асаблівасць дадзенага збору людзей (з яго генетычным, цывілізацыйным і культурным патэнцыялам), як і творчы патэнцыял асобы. Гэтая сіметрыя паміж інтарэсамі нацыі і жыццёва важнымі інтарэсамі кожнага чалавека перанеслася да ўсяго цывілізаванага свету, дзякуючы чаму яго глабальны лад даволі доўга заставаўся ў адноснай раўнавазе. Да часу, аднак.

Шаленства чалавека заключаецца якраз у тым, што чым больш ён хоча свядомасцю вызначыць расплывістае эсхаталагічнае існаванне, тым больш стварае дапаможных ідэй, якія маюць ажыццяўляць яго больш ці менш апраўданае існаванне. І чым больш ідэй, тым больш хаосу ў свеце. За ідэі спрачаемся ў імя ідэі і яе адзіных законных правоў, пачынаем рэвалюцыі, і тыя — спалучаючы агульным крывацёкам неачэсаны ў масе зброд, пабуджаючы яго адрэналінам роўнасці, братэрства і справядлівасці — пажыраюць сваіх дзяцей. Ідэі, праўда, прыгожыя, але ці магчымыя для рэалізацыі ў нашым свеце? Міф аб Кронасе, пажыраючым сваіх дзяцей, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF