Ніва № 19 (2974), 12 мая 2013 г.

30 гадоў Беларускаму музею ў Гайнаўцы

Размова з Тамашам Ціханюком, дырэктарам Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы.

У маі плануеце распачаць адзначаць 30-годдзе будовы і дзейнасці Беларускага музея ў Гайнаўцы. У час першага юбілейнага мерапрыемства мае адбыцца прэзентацыя новай кніжкі аб музеі.

— У кніжцы знаходзіцца характарыстыка будовы і дзейнасці Беларускага музея як установы і дзейнасці музейнай арганізацыі. У новым выданні паказаны этапы будовы музея і асобы, якія найбольш ангажаваліся ў справу, а пасля ў дзейнасць музея. Ініцыятарам будовы Беларускага музея і асобай, якая кіравала пабудовай быў Канстанцін Майсеня і мы апісваем яго дзейнасць. Змясцілі мы ў кніжцы таксама артыкулы розных аўтараў аб нашым музеі. Сярод людзей музея, якіх мы апісваем у кніжцы, ёсць таксама Васіль Сакоўскі, Аляксей Харкевіч, Ян Хіліманюк і папярэдні дырэктар музея Ян Карпюк. Юліян Казбярук вёў музейную хроніку, якая стала галоўнай крыніцай інфармацыі аб будове музея пры падрыхтоўцы кніжкі. Выданне ілюстраванае шматлікімі здымкамі, як з перыяду будовы, так і пазнейшай дзейнасці музея.

Ці з перспектывы 30 гадоў можна сказаць, што рэалізуецца першапачатковая ідэя дзейнасці Беларускага музея?

— Рэалізуецца першапачатковая ідэя дзейнасці музея, задуманая Канстанцінам Майсенем. У музеі меў паўстаць беларускі асяродак, які — апрача музейнай дзейнасці — меў займацца папулярызацыяй беларускай культуры. Наш музей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF