Ніва № 18 (2973), 5 мая 2013 г.

Лондан: уік-энд у дажджы і нарцысах

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у № 13)

— Безадкладна патрабую рэдактара, — заявіў з ходу пажылы эмігрант, падобны на англійскага коміка Бені Хіла.

— А што такое?

— Я пасля інсульту, — „Бені”, паклаўшы правую руку на сэрца, сказаў, што ўжо няма чаго чакаць, што яго лепшае заўтра было „ўчора”. І, каб зацікавіць сваёй асобай, з ходу пачаў апавядаць на вясковай гаворцы, недзе ад Жэшава, пра свой разгойданы ўзлётамі і падзеннямі жыццёвы шлях.

— Я раскажу, а ты прыгожа напішаш, — уздыхнуў, сам відавочна ўзрушаны маёй увагай. — Хай будзе для ўнукаў на памятку!

Хоць у час яго маналога я адчула сябе як каменячоска, у якой заказалі надмагільны помнік з ружовага мармуру, я дацаніла ідэю. „Бені” марыў пакінуць сваю біяграфію на роднай славянскай мове для англамоўных унукаў. Прытым ягоны „помнік” у выглядзе прыгожай кніжкі меў шанц набыць несмяротнасць у віртуальнай прасторы і „жыць” да канца свету ў інтэрнэце. Магчыма, уся гэтая размова пра кніжку была яго спосабам і ігрой, каб падчапіць жанчынку-чужаземку. Калі я прапанавала яму звярнуцца да лонданскіх рэдактараў, ён адмахнуўся рукамі і заявіў:

— Мне цікавей працаваць з жанчынай з Беларусі!

* * *

Едучы ў Лондан на свята пазіі, якое ў асноўным праходзіла ў Польскім доме, мы не ведалі як успрымуць нас з беларускай мовай. Аднак, чалавек з Беласточчыны падкаваны на чатыры капыты. Ён адразу сцеміць чаго ад яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF