Ніва № 18 (2973), 5 мая 2013 г.

Цеханавецкі аспект

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Апынуўшыся ў Цеханоўцы, воляй-няволяй навалілася на мяне асацыяцыя з нядаўнімі публікацыямі нашых аўтараў на нашых старонках наконт нашага Беларускага музея ў Гайнаўцы. Бо ж сумна вядома, што экспанаты з першых фондаў задуманага пакойным Канстанцінам Майсенем нашага беларускага музея, што былі сабраны ў Белавежу, апынуліся менавіта ў Цеханоўцы ў фондах тамашняга Музея сельскай гаспадаркі. Адказу на пытанне, чаму і кім былі сарваны першыя захады па стварэнню ўстановы, якая б захавала хаця частку нашай спадчыны, трэба было б, здаецца мне, шукаць перш за ўсё ў глыбінках нашага тутэйшага менталітэту, у яго атавістычных фондах.

Цеханавецкі музей знаходзіцца вельмі недалёка тамашняга аўтобуснага вакзала. Называць сёння вакзалам месца, дзе спыняюць і пачынаюць сваё курсіраванне аўтобусы, здаецца быць недарэчнасцю, калі глянуць на іх дзейнасць у павятовых Сямятычах, Саколцы, Бельску ці Гайнаўцы. Але ў Цеханоўцы, адкуль далекавата да павятовых цэнтраў, працуе аўтобусная каса, у звычайны будні дзень пасярэдзіне месяца, калі не прадаюцца месячныя білеты. Але музей — ён сваім выглядам звонку аж просіцца, каб яго наведаць; не прадбачыў я акурат на такое часу. Гэта даволі абшырная тэрыторыя, дзе размешчана шмат будынкаў, жылых і гаспадарчых — крытых саломай. І нават культавы — крыты драніцай. А пасярод гэтых збудаванняў авечкі насалоджваюцца мірным суіснаваннем з даступнай ім прыродай. Крышку далей павільён з нейкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF