Ніва № 18 (2973), 5 мая 2013 г.

Белавежскія цуды

Марта БАРАВАЯ

Белавежская пушча з’яўляецца ўнікальным у сусветным маштабе лясным комплексам біясфернага запаведніка. У 1979 годзе ён увайшоў як толькі адзін польскі прыродны аб’ект у сусветную спадчыну ЮНЕСКА. Унікальнасць гэтай тэрыторыі не абмяжоўваецца выключна прыроднымі значэннямі. Не менш важны схаваны духоўны аспект. Таямнічыя падзеі і адкрыцці, якія адбыліся ў апошнія гады ў Белавежскай пушчы, здаецца, пацвярджаюць унікальнасць гэтых ваколіц.

Першым чалавекам, які публічна звярнуў увагу на эзатэрычнае значэнне раёна быў Мяфодзій Раманаў — ляснік і эколаг ды акультыст, працуючы ў 20-я гады ў абароне Белавежскай пушчы. Выраз яго захаплення Белавежжам быў апублікаваны ў 1925 годзе ў Катавіцах у «Духоўнай бібліятэцы ведаў» у кнізе «Духоўныя скарбы лесу». Прапануе ён там разглядаць на пушчу не ў якасці вытворцы драўніны, але як рэзервуар духоўнай энергіі. Невыпадкова нашы продкі пакланяліся бажаствам у густых лясах, святых гаях і на палянах. Раманаў лічыць, што назва Белавежа звязана з культам праславянскага Белабога.

Раманаў у сваёй працы прапаноўвае спосаб духоўнага развіцця праз кантакт з прыродай. Лес з’яўляецца для яго прыкладам гарманічнага сацыяльнага жыцця ў яе натуральным стане. Зносіны з прыродай і зразуменне яе таямніц змогуць дапамагчы чалавеку адчуваць праявы свайго духоўнага стану. Мяфодзій Раманаў сцвердзіў, што якраз у Белавежы і яе наваколлі выступае вельмі вялікая канцэнтрацыя энергіі. У гэтай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF