Ніва № 18 (2973), 5 мая 2013 г.

У велікодны перыяд — з новымі выданнямі

Аляксей МАРОЗ

Спатканне, якое 7 красавіка ў памяшканні Свята-Троіцкага сабора ў Гайнаўцы наладзіла гайнаўскае аддзяленне Брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія, прысвечанае было старцу Паісію. Жыхары Грэцыі і іншых краін прызнаюць яго памочнікам у розных жыццёвых выпрабаваннях. Выдаюцца там кніжкі з настаўленнямі грэчаскага святагорца. Калі адзінаццаць гадоў назад пабываў я ў Грэцыі, заязджаў у жаночы манастыр у Суроці, каб там пакланіцца астанкам старца Паісія, якія знаходзіліся ў магіле на манастырскай плошчы. Там жыў старац перад смерцю, але раней узрастаў духоўна на Афоне. Зараз колькасць паломнікаў да магілы манаха Паісія павялічваецца.

У нас святагорца Паісія прыбліжае вернікам Праваслаўнае выдавецтва «Братчык» з Гайнаўкі. Нядаўна выдала яно кніжку «Żywot Starca Paisjusza Hagioryty» («Жыццё старца Паісія Святагорца») аўтарства іераманаха Ісаака. Выданне з’яўляецца прадаўжэннем пяцітомнага выдання «Слоў», у якім надрукаваны настаўленні святагорца Паісія.

Брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія папрасіла ігуменню Елізавету (Нічыпарук) з Манаскага дома святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах, якая вучылася ў Грэцыі і многа добрага чула пра манаха Паісія, каб расказала гэта гайнаўскім вернікам. На свята Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы сабралася ў памяшканні брацтва многа гайнавян, так што трэба было даносіць крэслы, а некаторыя нават слухалі матушку стоячы.

— Выдадзена цудоўная кніжка пра жыццё старца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF