Ніва № 18 (2973), 5 мая 2013 г.

Беларускі «пляскач»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Беларускай драматургіі былі прысвечаны чарговыя чытанні драм «(Пера) інтэрпрэтацыі. Слап-чытанні», сарганізаваныя 24 і 25 красавіка ў беластоцкім Драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі. У перфарматыўнай форме (інсцэніраванай) прадстаўлены былі тэатральныя тэксты беларускіх драматургаў маладога пакалення: Ірыны Ярашэвіч, Дзмітрыя Багаслоўскага і Паўла Пражкі. Плакаты і ўлёткі заахвочвалі прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве пры дапамозе пытанняў: «Ведаць? — Разумець? — Палюбіць адны адных? Нашых замежных суседзяў. Мы заглянем да іх з за куліс тэатра: аб чым пішуць іхнія драматургі? Якая аўдыторыя ходзіць у іхні тэатр? Якія праблемы балючыя для іх? Якія тэмы іх смешаць? Якія іх мары? Спакойна, мы суседзі...». Чытанні былі таксама працягам супрацоўніцтва з Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі ў Мінску з Драматычным тэатрам у Беластоку.

Беларускія слап-чытанні адкрылі новую серыю. Яна будзе прысвечана польскім суседзям у вельмі шырокім сэнсе. Задумшчыца «плескачоў» (слап, з англійскай мовы: удар па твары), літаратурны кіраўнік «Вянгеркі» Дана Лукасінская тлумачыла нам перад пачаткам беларускіх прэзентацый іх ідэю:

— Гэтая серыя, прысвечаная будзе драме не толькі суседзяў, з якімі Польшча мяжуе непасрэдна. У рамках падрыхтоўкі ёсць слапы, прысвечаныя, напрыклад, Грузіі і Іспаніі. Мы зыходзім з Беларусі, так як Беласток мае яе на сваім шляху. Мы хочам праверыць, ці мы можам пазнаёміцца з нашымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF