Ніва № 18 (2973), 5 мая 2013 г.

Пад знакам юбілею Кшыштафа Пэндэрэцкага

Размова з Мікалаем Бушко, дырэктарам Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка».

ХХХІІ выпуск Фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка-2013», што пройдзе з 22 па 26 мая гэтага года ў Беластоку, мае адбыцца пад знакам юбілею 80-годдзя з дня нараджэння славутага кампазітара, дырыжора і педагога Кшыштафа Пэндэрэцкага, які трымае мастацкі патранат над фестывалем. Што асаблівае запланавалі Вы па гэтай прычыне?

— Кожны фестываль мы ладзім з нейкай мастацкай ідэяй. Найважнейшая для нас царкоўная музыка, але важныя таксама людзі, якія яе выконваюць. Сёлета мы будзем адзначаць гадавіны трох кампазітараў: Пятра Чайкоўскага, Сяргея Рахманінава і 80-годдзе з дня нараджэння самага выдатнага і распазнавальнага сучаснага польскага кампазітара Кшыштафа Пэндэрэцкага. Як адзін з нешматлікіх кампазітараў у Польшчы, ствараў ён царкоўную музыку, як акапэла, так і інструментальна-вакальную. Гэты вельмі сімпатычны і адкрыты на іншых людзей кампазітар добра ставіўся да нас, сачыў за нашым фестывалем здаўна, ацэньваў яго належным чынам і ў 2003 годзе стаў трымаць над нашым мерапрыемствам мастацкі патранат. Яго царкоўны твор «Утреня» была для мяне адным са стымулаў, каб стварыць фестываль царкоўнай музыкі, у якім можна было б прэзентаваць таксама і яго царкоўную музыку. Калі я пачынаў арганізаваць фестываль, у свеце было ўжо вядома пра «Утреню» Кшыштафа Пэндэрэцкага. У час інаўгурацыйнага канцэрта сёлетняга фестывалю мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF