Ніва № 18 (2973), 5 мая 2013 г.

Час неспакою

Юрка БУЙНЮК

Гледзячы на польскім тэлебачанні інфармацыйныя праграмы, з неспакоем гляджу на акружаючы свет ды краіну, у якой мы жывем. Безумоўна, у духоўным плане маёй радзімай з’яўляецца Беларусь, але ў даслоўна фізічным плане мая радзіма — Польшча. Гэта я Польшчы, як радзіме, вельмі ўдзячны за сваю адукацыю, за ахову здароўя ды за працу і за тое, што тут мірна пражываюць многія народы, розныя веравызнанні.Тут я жыву, працую, пішу.

Аднак у глыбіні сэрца нешта мяне мучыць, ды не дае спакою. Нібыта маем дэмакратыю, пашану ўсіх народаў ды веравызнанняў, а таксама светапоглядаў, але ці мы сапраўды свабодныя? Апошнім часам палохаюць мяне праявы нацыяналізму, а таксама фашызму, які становіцца сусветнай праблемай.

Пасля забойства 68 чалавек, якое 22 ліпеня 2011 года ўчыніў Андэрс Брэйвік, фашысты ўсяго свету маюць свайго мучаніка ды бацьку не так новай ідэалогіі. Нацыяналістычныя групоўкі гэта праблема ўсіх краін дэмакратычнай Еўропы. Калі пасля 1989 года правалілася камуністычная сцяна ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе, то ў народах новых дэмакратычных сістэм узрасло пачуццё нацыянальнай вартасці і гэта спрычынілася да адраджэння нацызму.

Як я згадаў раней, нацыяналізм гэта не толькі з’ява нацыянальнага маштабу, але пры тым пагроза новай рэвалюцыі, а нават вайны. Часы сусветнага крызісу адлюстраваў Эрых Марыя Рэмарк. Другая сусветная вайна была вынікам сусветнага эканамічнага крызісу, які прайшоў праз Еўропу ды ЗША ў 1930-х (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF