Ніва № 18 (2973), 5 мая 2013 г.

Суботнік

Віктар САЗОНАЎ

У Беларусі прайшоў чарговы агульнарэспубліканскі суботнік. Дзяржаўныя СМІ доўга і з фанатызмам абмяркоўвалі гэтую падзею, надаючы ёй арэол высокай агульнанацыянальнай свядомасці жыхароў сінявокай і масавай падтрымкі грамадзянамі і грамадзянкамі нашай краіны не толькі самой з’явы, але і ўсёй ідэалагічнай падаплёкі, звязанай з правядзеннем суботніка.

Старэйшае пакаленне памятае суботнікі яшчэ з савецкіх часоў. Менавіта тады былі надзвычай істэрычныя спробы надаць гэтаму мерапрыемству хоць нейкі ідэалагічны сэнс. У нас можна было сфілоніць школьнікам школьныя заняткі, рабочым не прыйсці на працу, служачым у працоўны час лазіць па крамах і нікому гэта нічым сур’ёзным не пагражала. Але вось калі хто не ўдзельнічаў у такой добраахвотнай справе як суботнік, то за такое маглі і са школы паперці, і з работы выкінуць і зганьбіць у якой-небудзь насценнай газеце. Суботнік мусіў паказаць еднасць савецкага народа і яго падтрымку ідэям партыі. І хоць усе смяяліся з тых суботнікаў, то прыходзілі, каб проста паказацца на вочы начальству і потым з калегамі купіць пляшку горкай, а прапаганда падавала ўсё належным чынам. Ну а людзі, выпіўшы, спявалі пераробленыя песні кшталту „Ад суботніка да суботніка дробны дождж ідзе...” і расказвалі анекдоты пра тое, што аднойчы Ленін адмяніў суботнік, бо белыя скралі яго надзьмутае лёгкім газам гумовае бервяно, якое той дэманстратыўна насіў туды-сюды на плячы падчас усесаюзных суботнікаў.

Але як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF