Ніва № 17 (2972), 28 красавіка 2013 г.

Драгічынскі ландшафт

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Слоўнік Каралеўства Польскага каля стодваццацігадовай даўнасці пра Сківы пісаў так: „Skiwy, pow. bielski, gub. grodz. Na polach grupa mogił kamiennych”. Ды і сёння, магчыма, падобны слоўнік паўтарыў бы напісанае раней. Сківы гэта не адна вёска, толькі дзве: Малыя і Вялікія. У Вялікіх некалькі каляхатніх крыжоў, больш-менш пароўну яны арыентаваны на ўсходнюю і заходнюю абраднасць. А над імі пах, які спадарожнічае тым гаспадаркам, дзе вядзецца вялікамаштабнае надойванне малака. У Малых Сківах каплічка, якая пасялілася ў былой вясковай хаце, перад ёю крыж з інфармацыяй аб пасвянчэнні яго папам Янам Паўлам ІІ 10 чэрвеня 1999 года.

Са Сківаў кіруюся ў Наройкі. Калісь я ўжо быў пісаў пра дарогу між гэтымі мясцовасцямі, што яна на мяжы гмін — Сямятыцкай і Драгічынскай — мяняе насціл. У час сухога надвор’я гэта можа малаважны фактар, але ў час змагання зімы з вясною там вялікі кантраст: з аднаго боку сухі асфальт, а з другога — плаваючае ў снегавым жолабе жвіровае балота.

У Наройках дзве крамы і працуюць яны так, быццам абедзве мелі забраніраваных сваіх верных пакупнікоў, якіх прадаўцы чакаюць без трапятлівасці, быццам з упэўненасцю, што „свае” і так не падвядуць „сваіх”. За царквою насупраць сябе два аб’екты, якія здаюцца быць наканаваны аднолькавым лёсам, хаця іх прызначэнне надта рознае; гэта школа і пункт прыёму малака. Дзверы ў іх здаўна закрыты, затое вокны — наадварот: пазбаўленыя шыб шчыра запрашаюць у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF