Ніва № 17 (2972), 28 красавіка 2013 г.

Гайнаўскія белгімназія і белліцэй запрашаюць на адукацыю

Аляксей МАРОЗ

Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы — прэстыжная школа, якая лічыцца ў спіску самых лепшых звышгімназічных адукацыйных устаноў у Падляшскім ваяводстве. Белліцэісты і белгімназісты дабіваюцца шматлікіх поспехаў у прадметных алімпіядах, прадметных конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, часта перамагаюць у вакальных, дэкламатарскіх, мастацкіх і іншых конкурсах і ўсё гэта працуе на вялікае прызнанне школы ў мясцовым грамадстве.

Высокі ўзровень навучання ў школе спрычыняецца да таго, што амаль усе вучні за першым разам паспяхова спраўляюцца з матуральнымі экзаменамі, што адкрывае перад імі дарогу ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Згаданы комплекс школ вылучаецца многімі козырамі — у ім добрыя ўмовы навучання ў збудаваным у 1993 годзе будынку, добрыя ўмовы для спартыўных трэніровак у вялікай спартыўнай зале, спалучанай з крытым басейнам, свая сталовая са смачным харчаваннем і распаложаная побач спартыўная пляцоўка «Орлік», якой таксама карыстаюцца вучні комплексу школ (зімой працуе там ледзяны каток). Пры гэтым усе вучні маюць магчымасць вучыцца беларускай мове і карыстацца многімі прывілеямі. Дырэктар школы Яўген Сачко 10 красавіка гэтага года арганізаваў прэс-канферэнцыю, у час якой разам з настаўнікамі расказалі пра новыя праекты, якія робяць белліцэй і белгімназію прывабнымі для вучняў, пазнаёмілі журналістаў са старэйшымі рэалізаванымі прапановамі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF