Ніва № 17 (2972), 28 красавіка 2013 г.

Роднае слова 2013

Аляксей МАРОЗ

Многія дэкламатары, з ліку 124 удзельнікаў цэнтральных элімінацый 42 Дэкламатарскага конкурсу на беларускай мове «Роднае слова», якія 10 красавіка адбыліся ў Бельскім доме культуры, выступілі на высокім мастацкім узроўні. Канешне, дэкламацыя была рознай, бо і на цэнтральныя элімінацыі прыехалі вучні з рознымі здольнасцямі. Аднак тыя, што былі слабей падрыхтаваныя, найчасцей не праходзілі адбораў у час раённых элімінацый, якія адбыліся ў Беластоку, Гайнаўцы, Орлі і ў Бельску-Падляшскім. Разам на раённых элімінацыях выступіла ажно 388 дэкламатараў. У ліку дзетак і моладзі, якія ходзяць на заняткі беларускай мовы, ёсць вучні, якія часта перамагаюць у конкурсе «Роднае слова» і да гэтага спрычыняюцца не толькі іх здольнасці, але таксама адпаведная праца настаўніка з вучнем, падбор цікавых, адпаведных да ўзросту дэкламатараў тэкстаў і салідная работа самога вучня.

На мерапрыемства прыбылі консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Аляксандр Сувораў, намеснік дырэктара Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы Дзяніс Вялічка і новы намеснік бурмістра Бельска-Падляшскага Ян Радкевіч. Арганізатараў конкурсу ўзначальваў ваяводскі радны і заадно старшыня БГКТ ды віцэ-старшыня Таварыства беларускай культуры Ян Сычэўскі (ТБК было галоўным арганізатарам мерапрыемства), а за ходам імпрэзы наглядала сакратар ГП БГКТ Валянціна Ласкевіч.

Ужо традыцыйна першымі на сцэну з вершыкамі і кароценькай прозай выйшлі дашкольнікі, якія апошнім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF