Ніва № 17 (2972), 28 красавіка 2013 г.

Рамонт нязгоды

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ужо чацвёрты год працягваецца рамонт беластоцкай гістарычнай камяніцы (пабудаванай у пачатку мінулага стагоддзя), па вул. Варшаўскай 11, у якой змяшчаецца сядзіба Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Неабходныя для яго завяршэння 140 тысяч злотых. Датацыі ў гэтым годзе аднак не прызначыла Гарадская ўправа (ГУ) у Беластоку, што робіць немагчымым падаць заяву на атрыманне грантаў на гэтую мэту ў Маршалкоўскую ўправу Падляшскага ваяводства (МУПВ). Таму завяршэнне рамонту знаходзіцца пад пытаннем. На думку старшыні БГКТ Яна Сычэўскага, рашэнне кіраўнікоў горада аб адмове ў прадастаўленні датацыі на рамонт з’яўляецца часткай «дзіўнай практыкі самакіравання ў адносінах да беларускай культуры і БГКТ у якасці яе арганізатара» і адной з праяў маргіналізацыі патрэб беларусаў Беластока.

На сённяшні дзень звыш 300 тысяч злотых на рамонт сядзібы БГКТ прыйшлі з Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі, МУПВ і ГУ. У рамках працягу прадбачаны рамонт: трох офісных памяшканняў, раздзявальні, лесвіцы і аднаўленне міжпакаёвых дзвярэй. Знешняя лесвіца з двара мела б быць абліцавана натуральным каменем. Планавана замена чатырох акон у шчыце, унутраных аканіц, замена электраправодкі ў раздзявальні, і кансервацыя крокваў. Неабходныя для гэтай мэты ў агульнай складанасці 140 тысяч злотых.

Спрыяюць

9 красавіка падляшская ўправа прыняла рашэнне задаволіць просьбу БГКТ станоўча на датацыю для далейшай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF