Ніва № 17 (2972), 28 красавіка 2013 г.

Сок з грамадзяніна

Міраслаў ГРЫКА

Я даўно не пісаў пра Беларусь. А падзеі ў гэтай краіне гоняць падзеі. У рэспубліканскім суботніку, які адбыўся на мінулым тыдні, прынялі ўдзел 3,6 мільёна чалавек. Плюс Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы ў галёшах і ў бляску рэпарцёрскіх фотаўспышак заліваў бетон. Дзе і для чаго, гэтага інфармагенцтвы не паведамляюць. Таму што чутка пра тое, што прэзідэнт бетанаваў дзіры загніваючай сістэмы, якой ён з’яўляецца аўтарам, неабавязкова заснавана на рэальных прадпасылках. Падобна як паведамленне афіцыйных СМІ, што суботнік прынёс краіне адчувальныя здабыткі. Дарэчы, быў бы гэта неверагодны поспех прапаганды Лукашэнкі, калі б мільёны людзей на самой справе палічылі, што іх непрадуктыўныя намаганні прынеслі нацыянальнай эканоміцы шматмільённыя ашчаднасці, прытым разлічваныя ў доларах.

У самім Мінску да грамадскага пачыну, што называецца суботнікам, адначасова далучылася 635 тысяч чалавек. Для параўнання, да будаўніцтва пірамід у час фараонаў бралі на работу не больш за сто тысяч добра аплачваных рабочых. Нягледзячы на гэтую статыстыку, штодзённы рост піраміды налічваў не больш аднаго сантыметра. У той жа час на кожны сантыметр рэльна ўзношанай піраміды прыпадаў па меншай меры тыдзень матэрыяльна-тэхнічнай падрыхтоўкі. Так што калі піраміды былі будаваныя на працягу 40 гадоў, чатыры пятых таго часу спатрэбілася для падрыхтоўкі да будаўніцтва, а затым яго далейшага эфектыўнага кіравання. Пачынаючы з назапашання (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF