Ніва № 17 (2972), 28 красавіка 2013 г.

Мы называем гэта...

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Мы называем гэта „Беларусь”, яны называюць „клочок земли”. Мы спяваем „Я нарадзіўся тут”, яны — „Широка страна моя родная”. Мы называем гэта „паўстанне Кастуся Каліноўскага”, яны — „польский мятеж”. Мы кажам „Мураўёў-вешальнік”, яны — „талантливый администратор”. Мы называем гэта „бальшавіцкі тэрор”, яны — „это наша история”. Мы называем гэта „этнацыд”, яны — „перегибы на местах”. Мы называем гэта „народны мемарыял у Курапатах”, яны — „Бульбашъ холл”. Мы кажам „страшная трагедыя Другой сусветнай вайны”, яны кажуць „великая победа советского народа в Великой отечественной войне”. Мы кажам „агульнаеўрапейская гісторыя”, яны „линия Сталина”. Мы называем гэта „права на памяць”, яны — „несанкционированный митинг”. Мы кажам „кніжкі па гісторыі”, яны кажуць — „экстремистские издания”. Мы ўсклікваем „Жыве Беларусь!”, яны кажуць — „размахивал руками, ругался матом и выкрикивал антиправительственные лозунги”. Мы называем гэта „наш бел-чырвона-белы сцяг”, яны — „незарегистрированная символика”. Мы называем гэта „дыктатура”, яны кажуць „За стабильную Беларусь!”.

Мы кажам „выбарны парламент”, яны кажуць „каждая кухарка должна управлять государством”. Мы кажам „недзяржаўныя грамадскія арганізацыі”, яны кажуць „пятая колонна”. Мы кажам „незалежная прэса”, яны кажуць „нячэсныя журналісты”. Мы пішам „у нас значныя праблемы”, яны кажуць „дискредитация Республики Беларусь”. Мы кажам „Беларусь у Еўропу”, яны кажуць „мы за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF