Ніва № 17 (2972), 28 красавіка 2013 г.

Ён як магніт прыцягаў людзей

Ганна КАНДРАЦЮК

— Значэнне Георгія Валкавыцкага для Літаратурнага аб’яднання „Белавежа” такое, як для біялагічнай экзістэнцыі чалавека маюць вада ці паветра. Яны існуюць у невідочным выглядзе, але без іх немагчыма існаваць. Заслуга Валкавыцкага ў тым, што ён удыхнуў творчы дух у нашую патэнцыяльную творчасць, ажывіў косную матэрыю. І раптам усё пачало расці, расцвітаць, на нашай нацыянальнай глебе паявіліся розныя кветкі... — кажа прафесар Ян Чыквін, старшыня Літаб’яднання „Белавежа”.

Правесці ў апошні шлях стваральніка і шмагадовага рэдактара „Нівы”, арганізатара літаратурнага беларускага руху ў Польшчы, шматгадовага дзеяча БГКТ, прыехала група сяброў і духовых спадкаемцаў. Згодна з воляй пакойнага, яго пахавалі ў роднай Белавежы, на экуменічных могілках пад старымі дубамі, а ўрачыстае пахаванне адбылося 10 красавіка г.г. Боль і цярпенне сям’і ў нейкай ступені гаілі натхнёныя прамовы гасцей, светлыя словы настаяцеля а. Сяргея Корха, прыгожы хор пад кірункам а. Удадзіміра Пятроўскага.

У такім жа ўзнёслым, перапоўненым удзячнасцю і рэфлексіяй настроі выказваліся нашыя суразмоўцы. Сярод іх быў прафесар Аляксандр Баршчэўскі, любімы паэт пакойнага, які, нягледзячы на свой сталы ўзрост, прыехаў на пахаванне з Варшавы.

— Ён для мяне быў, ёсць і будзе блізкім чалавекам, — кажа Аляксандр Баршчэўскі. — У мяне такія пачуцці, быццам я развітаўся са сваім старэйшым братам. Валкавыцкі сам пісаў цікавыя вершы і прозу, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF