Ніва № 16 (2971), 21 красавіка 2013 г.

Лондан: уік-энд у дажджы і нарцысах

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у 13)

Нечакана, у рытм ад’язджаючага цягніка метро, з мегафонаў, паміж рэкламамі і аб’явамі, прагучала эмацыйная нізка слоў. Пачуцці закладзеныя ў радкі лірычнага твора прамовілі як трывожная перасцярога. Яны мацавалі крок і рашучасць, папіхалі, неслі ўперад. Прыемна здзіўляла доза натхнёнай паэзіі ў гэтым рухомым месцы, дзе бесперапынным патокам перамяшчаліся натоўпы з цэлага свету. Лонданскае метро найстарэйшае ў свеце. Першы падзямельны цягнік рушыў 10 студзеня 1863 года. За некалькі дзён у Польшчы ўспыхне студзеньскае паўстанне.

У Лондане практычна ўсюды найхутчэй дабярэшся на метрапалітэне. Сець лонданскага метро складаецца з 12-ці ліній. Значная частка, дакладна 55 адсоткаў шляхоў, пракладзена па паверхні горада. Ад гэтага дадатковая прыемнасць, паколькі Лондан лічаць самым зялёным горадам на Зямлі. Кожны дзень на гэтым гістарычным прыбытку тэхнікі, які сёлета адзначае сваё 150-годдзе, перамяшчаецца тры мільёны людзей. Жыхароў Падляшша можа ўразіць масавая звычка чытання. Калі ў нядзельку мы дабіраліся на метро ў City of Westminster, больш за палову пасажыраў чытала ранішнюю прэсу, апошнія ўзіраліся ў экраны сваіх тэлефонаў і смартфонаў і таксама штось чыталі.

* * *

Чалавек, які прыязджае ў сусветную метраполію з нашага ляснога канца свету, чытае рэчаіснасць на розных узроўнях. Перш чым пакарыстацца мовай і пісьмовай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF