Ніва № 16 (2971), 21 красавіка 2013 г.

Рэчаіснасць Паўла Грэся

Уршуля ШУБЗДА

Ксёндз-беларус, трансвестыт, праваслаўны — гэта прадстаўнікі меншасцей, якія да сёння выклікаюць розныя пачуцці ў жыхароў сённяшняй Польшчы. Гэтыя асобы адначасова з’яўляюцца героямі фільмаў маладога мастака. Фільмы разбураюць у гледача ўяву аднастайнага cвету і прымушаюць да рэфлексіі. Прынамсі з такім намерам стварае фільмы Павел Грэсь — артыст з Гарадка.

— Тэмы гэтых фільмаў важныя для нас як беларусаў і думаю, што перш за ўсё тут ёсць месца на тое, каб аб гэтым размаўляць і сканфрантаваць мае творы з рэакцыяй людзей з беларускага асяроддзя, — сказаў Павел Грэсь, які быў госцем спаткання дыскусійнага клуба АБ-БА. У час сустрэчы, якая прайшла ў «Склепе з культурай» па вуліцы Чанстахоўскай, яе ўдзельнікі размаўлялі аб мастацкім запісе рэчаіснасці. Прысутныя маглі паглядзець фільмы Паўла Грэся, між іншым «Cведка гісторыі» і «Palimpsest».

«Cведка гісторыі» гэта фільмавы запіс выступлення Пятра Младзяноўскага, які памятае пацыфікацыю яго роднай вёскі Залешаны атрадам «Бурага». Першая канфрантацыя сведкі гісторыі з сучаснай публікай прайшла ва Уяздоўскім замку ў Варшаве. Якраз з гэтай сустрэчы паўстаў фільмавы запіс, які паглядзелі ўдзельнікі дыскусійнай вечарыны, наладжанай АБ-БАй.

— Паводле мяне важным было тое, што Пятро Младзяноўскі расказваў гэтую гісторыю варшаўскай публіцы па-беларуску. Гэта для адных гледачоў было зразумелым, для іншых — менш, — сказаў Павел Грэсь. — Cам спадар Младзяноўскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF