Ніва № 16 (2971), 21 красавіка 2013 г.

Каля Дубровы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пры больш важных нашых дарогах стаяць паказальнікі, якія інфармуюць пра межы паміж адміністрацыйнымі адзінкамі, якія тыя дарогі перасякаюць, напрыклад, пра гмінныя межы. Але на менш важных дарогах, напрыклад, павятовага ці гміннага рангаў, такіх паказальнікаў няма. Аднак зімою такія паказальнікі паяўляюцца — іх ставіць сама прырода. На тых перыферыйных дарогах, якія пралягаюць паміж вёскамі розных гмін, не прыбіраецца снег. Снег не толькі выконвае эстэтычную задачу, упрыгожваючы краявід — ён, здалёк ад гарадскога транспарту, бялюсенькі, — але таксама нясе гэтую асаблівую інфармацыйную нагрузку.

Такая, вось, дарога між Бернікамі, што ў Сідранскай гміне, і Сынкоўцамі, што ў Навадворскай. Асабліва ў лесе, дзе снег ахоўваецца перад сонечным разрушэннем засенню дрэў; ахоўваецца ён таксама тымі ж дрэвамі перад ветравой эрозіяй. Чатыры кіламетры паўлыткавай таўшчыні снегу паміж згаданымі мясцовасцямі даюць нагоду не толькі выдатна разварушыць суставы і мышцы, але таксама выконваюць неблагую кіслародазаправачную ролю. Дзеля добрага самаадчування ў зімовы час варта прайціся па нейкіх гмінных абмежках.

У Сынкоўцах накіраваўся я зайсці да ніўскага знаёмага, да спадара Валянціна Гічана, каб дачуцца ад яго, што чуваць у тамашнім наваколлі. Аднак спадара Валянціна я не застаў. На вуліцы жанчына ў гадах, прыгорбленая і з кіёчкам, пацікавілася, ці я не за вадою або святлом, а пачуўшы адмоўны адказ накіравалася ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF