Ніва № 16 (2971), 21 красавіка 2013 г.

Менская рэфлексія

Ганна МОРДАНЬ

Не так проста здзейсніць паездку ў Беларусь — самую блізкую да Падляшша краіну. Для таго, каб некалькі дзён правесці ў любой яе частцы, патрэбна загадзя адпаведна падрыхтавацца. Шчаслівы той, каго не хвалюе візавае пытанне, у каго ёсць доўгатэрміновая віза. Астатнім неабходна наведаць пасольства ці консульства, каб там — пасля прад’яўлення купленай страхоўкі і даказання ў анкеце, што мэтай візіту не з’яўляецца здзяйсненне тэракту — заплаціць 25 еўра за налепку ў пашпарце. Атрымаўшы каштоўны пропуск, можна рушыць у напрамку дзяржаўнай мяжы.

Па вакзалах бяссонныя ночы?

Даволі бяспечным і надзейным сродкам транспарту з’яўляецца цягнік — калі не ўлічваць шоку, у які можна папасці, наглядаючы за працэсам прыхавання тавару на маршруце з Беластока ў Гародню. Тавар нетыповы для кантрабандыстаў — за пазуху, у нагавіцы і нават у чаравікі пасажыры запіхаюць кітайскай вытворчасці абутак і піжамы. Чым больш яны здолеюць накласці на сябе, тым лягчэйшая будзе сумка ў пункце памежнага кантролю ў Гародні. І гэта вельмі важна, бо дзяржаўнымі загадамі прывозіць тавары з Еўрасаюза можна ўсё менш і менш.

З-за таго, што вячэрні цягнік з Беластока прыбывае а другой гадзіне ночы па беларускім часе, на вакзале прыходзіцца чакаць да раніцы. Асабліва тады, калі Гародня — толькі прыпынак перад далейшым падарожжам. Але славутая фраза з песні вядомага гарадзенца: па вакзалах бяссонныя ночы магчыма страціла сваю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF