Ніва № 16 (2971), 21 красавіка 2013 г.

Было так

Васіль САКОЎСКІ

У восьмым нумары „Нівы” ад 24 лютага 2013 г. змешчаны артыкул Юркі Ляшчынскага „Беларускія студэнты і музей”. У ім, між іншым, чытаем: „У васьмідзесятыя гады ў разгар беларускагага студэнцкага руху на музей мы, студэнты, глядзелі станоўча, але не падабалася нам другая частка яго назвы — „рэвалюцыйны рух”. Быццам беларуская культура неад’емна спалучалася з гэтым „рухам”. Неаднойчы казалі мы (але хто там слухаў студэнтаў), што „рэвалюцыйны рух” непатрэбны для нашага музея. Падобнага тыпу сумненні выказвалі і беларускія эміграцыйныя колы, а менавіта адтуль ішлі найбольшыя грамадскія ўзносы. Але казалі нам, што ў той час (...) раздзяліць рэвалюцыйны рух і беларускую духоўную і матэрыяльную культуру было немагчымым... Так тлумачылі нам (пераконвалі нас) тадышнія стваральнікі музея Канстанцін Майсеня і прафесар Аляксандр Баршчэўскі — актыўныя прапагандысты музейнай ідэі ў беларускім эміграцыйным асяроддзі...”.

Мне здаецца, што гэты фрагмент і ўвесь артыкул кідае цень на светлай памяці Канстанціна Майсеню. А ён не заслужыў ад нас, беларусаў, гэтага. Канстанцін Майсеня быў адважным, разумным, сапраўдым беларусам, патрыётам — і прыслужыўся нашай беларускай справе як ніхто іншы з тутэйшых беларусаў. Заслужыў таксама, каб Музею і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы прысвоіць нарэшце яго імя і шанаваць аб ім памяць. А да гэтага штосьці не рвуцца нашы беларускія арганізацыі і дзеячы.

А цяпер давайце прыгледзімся спрэчным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF