Ніва № 16 (2971), 21 красавіка 2013 г.

Традыцыйныя ўборы падляшскіх беларусаў

Аляксей МАРОЗ

Старшыня аб’яднання «Музей малой айчыны ў Студзіводах» Дарафей Фіёнік здаўна заклікае спевакоў беларускіх калектываў шыць касцюмы паводле падляшскіх узораў, каб захаваць такім чынам клімат нашага мінулага. У традыцыйнай святочнай вопратцы падляшскіх беларусаў выступае Калектыў студыі фальклору «Жэмэрва», які ўжо 10 гадоў дзейнічае пры Студзіводскім музеі. Выстава традыцыйных убораў падляшскіх беларусаў з калекцыі калектыву «Жэмэрва» стала добрай нагодай для пачатку святкавання юбілею студзіводскага гурту. Адкрыццё экспазіцыі адбылося 7 красавіка ў вясковай хаце ў Студзіводах, што ўваходзіць у састаў музейнага комплексу, у час вялікага царкоўнага свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, якое падляшскія беларусы здаўна адзначалі асабліва, па-народнаму. Згодна з мясцовымі звычаямі госці атрымалі пячэнне ў выглядзе бусліных лап і сельскагаспадарчых прылад працы. Народнае святкаванне адкрыла таксама юбілейны Х Падляшска-Палескі фестываль традыцыйнай культуры «Там по маёвуй росі», які закончыцца летам гэтага года прэзентацыяй фальклору ў нашых вёсках.

Калі я пад’ехаў пад Студзіводскі музей, аб зацікаўленні мерапрыемствам сведчыла шмат машын збоку дарогі. У вясковай музейнай хаце было мнагалюдна. Цешыла, што сярод сабраных было многа маладых асоб. Старшыня Дарафей Фіёнік на падставе паасобных касцюмаў «Жэмэрвы» расказаў аб колішняй святочнай вопратцы. Асаблівую ўвагу звярнуў ён на цікавую вышыўку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF