Ніва № 16 (2971), 21 красавіка 2013 г.

Крывая воська, крывая...

Міраслаў ГРЫКА

Ці гэта магчыма, каб немагчымае стала магчымым? Было немагчыма, каб убачыць паўночнае ззянне без значных выдаткаў на паездкі ў непасрэднай блізкасці ад Палярнага круга, а беластачане і так, не рухаючыся з хат, маглі палюбавацца ім у волю праз акно. І ўсё гэта бясплатна. На сённяшні дзень навукоўцы ўсяго свету чухаюцца ў галаву, што было гэтага прычынай. Я маю на гэта гатовую канцэпцыю. Лічу, што гэта звязана з пашкоджаннем восі кручэння зямнога шара, занадта зарослага чалавечай плесню. Яе таксічная і ўзрастаючая ў геаметрычнай прагрэсіі вага ўплывае на перагружэнне планетарнай восі і яе ўвагнутасць у форме банана. Затым змяняецца форма Зямлі, выклікаючы свайго роду ссяданне натуральных і тэхнагенных з’яў з аднаго месца нашай планеты ў другое. Такім чынам над Беластокам засвяцілася палярнае ззянне, а неўзабаве будзем мець магчымасць назіраць над Нарвай пустынныя міражы, а, напрыклад, над Гарадок нахлыне вялікагарадскі смог Нью-Йорка. Гэта немагчыма? І хто б паверыў, што некалькі дзён таму, бабёр можа ўкусіць чалавека да смерці? Гэты бабёр быў выяўлены якраз у Беларусі. Таблоідны «Суперэкспрэс» нават назваў яго гіганцкім бабром, хоць праўды ў гэтым столькі ж, колькі бабёр наплакаў. Таму што гэта была звычайная асобіна. Я схіляюся перад чалавечай трагедыяй, але таксама адгрызся б востра, калі б хто-небудзь зазірнуў мне пад хвост. Іншая справа з дэпутатамі парламента. Гэтым трэба абавязкова зазірнуць пад хвост, таму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF