Ніва № 16 (2971), 21 красавіка 2013 г.

Сцэнар

Віктар САЗОНАЎ

Здавалася ўжо, што надышоў той кароткі перыяд, калі на беларускую палітычную сцэну прыйшоў зацішак. І будзе той зацішак доўжыцца аж да чарговых выбараў. Ну а галоўныя акцёры, здавалася, або пайшлі адпачываць, або пачалі працаваць над новымі ролямі ў чарговым спектаклі.

Было толькі няясным некалькі дробных рэчаў — ці ўжо падрыхтаваны сцэнар новага серыяла і які гэта будзе жанр — камедыя ці трагедыя, паколькі меладрама або трылер ужо даўно не цікавяць гледачоў. І не толькі беларускіх, але найперш не беларускіх.

Але ж не, зацішак не адбыўся. Паводле закону жанру, гледачоў увесь час трэба трымаць у вострай напрузе. Не даваць ім часу падумаць пра ўжо ўбачанае, не дапускаць, каб яны змаглі абмеркаваць, што ўбачылі раней і нечакана для сябе прыйшлі да высновы, што больш творы гэтага сцэнарыста ў пастаноўцы дадзенага рэжысёра з удзелам канкрэтных акцёраў іх ужо не цікавяць.

Для поспеху ўсялякага, у тым ліку і нават самага бяздарнага твора, перад гледачом увесь час трэба рэкламаваць толькі канкрэтныя прозвішчы і ўжо пазнавальныя твары, каб глядач і ў думках не мог уявіць, што нехта можа выканаць гэтыя ролі лепш. І вось ужо зноў пачаўся новы серыял са старым сцэнарам. Адна частка вядучых апазіцыйных палітыкаў Беларусі шчодра дорыць беларускаму насельніцтву «больш Еўропы», не менш шчодра прапаноўваючы ўладзе годнае і нават ганаровае выйсце з нібыта безвыходнай для тых сітуацыі. Ініцыятыва цікавая ў першую чаргу тым, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF