Ніва № 16 (2971), 21 красавіка 2013 г.

Глядзі і пішы!

Міра ЛУКША

Калі мяне пачыналі ў сакавіку 1958 года, „Ніва” адзначала свае другія нарадзіны. У Варшаве адбыўся тады сход Варшаўскага аддзела Беларускага грамадска-культурага таварыства. Там шэфам стаў надалей Юрка Туронак. „Ніва” пісала ў тым нумары і пра глабальныя справы „двух міравых лагераў — соцыялістычнага і капіталістычнага”, і пра свае тутэйшыя. Мацей Канапацкі з Вільні прыслаў карэспандэнцыю пра Міцкевічаўскія месцы, а пасля кранаў нацыянальнае пытанне ў творчасці Багушэвіча. Стары ТБШавец Кастусь Сідаровіч успамінаў пра беларускую культурную дзейнасць часоў санацыі ў Беластоку. Васіль Баршчэўскі далей надрукаваў сваё апавяданне „Варвары”, Віктар Швед з настаўніцкай нівы разважаў пра „Справу беларускіх падручнікаў” ды „папулярызаваў гераічныя змаганні нашага народа”. Дзядзька Лявонь (Станіслаў Вагурка) на старонцы гумару і сатыры рассмешваў „Камінарам”. Францішак Берніковіч разважаў пра „Уздым нацыянальнай свядомасці беларусаў у ХІХ стагоддзі”... У дзень калі я нарадзілася дэбютавалі Ян Чыквін і Алесь Свісёк (Аляксандр Батура). Між іншым гэтыя прозвішчы сабраў у чарговых нумарах нашага тыднёвіка Георгій Валкавыцкі, заснавальнік „Нівы” (1956) г., беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” (чэрвень 1958), адзін з першых у БГКТ. Тэмы, прозвішчы і асобы „ніўцаў” — журналістаў, карэспандэнтаў, літаратараў, а перш за ўсё самога Георгія Валкавыцкага стаяць пры ўсім маім жыцці — ад жыццёвага пачатку, ад першых прачытаных самастойна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF