Ніва № 15 (2970), 14 красавіка 2013 г.

Усё ў парадку, пад кантролем!

Эва СЦЕПАНЮК

Гэта быццам так, як замест прывітання дастаць малатком між вочы. Калі мы спыталі пра настрой музыканта Славаміра, у адказ прагучэлі словы:

— Ляжыць, як з крыжа зняты....

Адказ уразіў сваім дапасаваннем да рэлігійна-рытуальнага календара. Дзіўная прыгода з бацюшкам і невідучасцю здарылася менавіта ў час перадвелікоднага посту, у балотным, хоць з водаправодам і тэлефонамі кутку. Наконт балота сёння не будзем заводзіць гамонкі, бо яно гожа падмерзла і ў Н. не звярталі на гэта ўвагі. Звычайна ў месяцы сакавіку, калі прачынаецца з зімовай дрымоты здрадлівая рачулка Блудзілка, яна залівае падвалы, прасочваецца між драўляных панеляў у хаце, напаўняе іржава-мутной вадой ямкі з пад знесеных клуняў, дамоў, кацубнікаў. Рачулка ўдзіраецца на панадворкі, у паненскія агародчыкі, залівае сады, палеткі заараныя пад агароды. Усё тут кудысьці плыве, разліваецца, віруе без відавочнага толку і мэты. Тое рухомае балотца мае сваіх фанатаў і абаронцаў сярод творчай эліты Падляшша. Яны неаднойчы праславілі Н. у крылатай паэзіі, старажытных песнях, рыцарскіх легендах. Сюды ўвесну злятаецца з далёкага выраю дзікае птаства, каб сваім тужлівым крыкам напаўняць неба яшчэ большай дэпрэсіяй і меланхоліяй. Вось і сёння, калі мы павярнулі ў заснежанае Н., ад боку лесу пачуўся пранізлівы жураўліны крык.

* * *

У Н. прыехалі мы ратаваць знаёмага гарманіста Славіка — з пакетам загружаным ядой і тэрапеўтычнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF