Ніва № 15 (2970), 14 красавіка 2013 г.

Беларуская Беласточчына на старонках кнігі Зоські Верас „Я помню ўсё”

Сяргей ЧЫГРЫН

У 2005 годзе Міхась Скобла падрыхтаваў і выдаў эпісталярную спадчыну Ларысы Геніюш „Каб вы ведалі”. Сёлета з друку ў Вроцлаве выйшаў вялікі том успамінаў і пісем Зоські Верас „Я помню ўсё”. Міхась Скобла таксама ўкладаў, рыхтаваў тэксты, пісаў прадмову і каментар да гэтай кнігі. Вельмі ўдалыя назвы падабраў укладальнік да гэтых выданняў. У першай Ларыса Геніюш у сваіх лістах распавядала праўду пра тое, што адбывалася ў Беларусі ў ХХ стагоддзі, расказала шчыра, бо паэтка не магла маўчаць, хоць для сваіх успамінаў вымушана была абраць самы непублічны жанр — лістоўны. У лістах Ларысы Геніюш — праўда, каб мы яе ведалі заўсёды.

У пісьмах Зоські Верас — каб мы помнілі пра тых, хто аддаў усе свае сілы і жыццё дзеля Бацькаўшчыны, пра тых, хто сапраўды быў патрыётам, а не толькі беларусам. Выданне ўспамінаў і пісем Зоські Верас прымеркавана да яе 120-годдзя з дня нараджэння, з якіх амаль сто гадоў беларуская грамадская дзеячка пражыла і бачыла на сваім вяку шмат чаго і шмат каго. У кнізе апублікавана 386 лістоў Зоські Верас, з іх — 367 надрукаваны ўпершыню.

Калі грунтоўна даследаваць кнігу „Я помню ўсё”, то гэтае даследаванне можна падзяліць на некалькі раздзелаў: „Беларуская інтэлігенцыя на старонках кнігі”, „Беларуская Вільня на старонках кнігі”, „Слонімшчына на старонках кнігі” і г.д. Я вырашыў пагартаць старонкі беларускай Беласточчыны кнігі Зоські Верас „Я помню (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF