Ніва № 15 (2970), 14 красавіка 2013 г.

За Залессем

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Не хочацца мне ўжо больш марудзіць пра спад ліку пасажыраў у аўтобусах, што ездзяць цераз нашы тутэйшыя вёскі. Але гэты спад метка адлюстроўвае дэмаграфічны працэс гэтых вёсак абязлюдзення і старэння; на вёсках асталіся людзі, якім нават цяжка ўскарабкацца на ўсходкі тыповага пэкаэсаўскага аўтобуса. На ранішнім аўтобусе з Саколкі ў Сідру склаў я палову пасажыраў і пакінуў яго апошнім у Залессі.

Залессе, як падказваюць гісторыкі, паводле колішніх яго ўласнікаў мела стаць горадам. На гэта паказвае і планіроўка мясцовасці з рыначнай плошчай у цэнтры і цэнтрабежнымі ад яе вуліцамі. З паўночнага боку рынку беласценны касцёл з дзвюма вежамі. Партал Беластоцкай архідыяцэзіі: „Zanim powstał kościół parafialny w Zalesiu już wcześniej miał istnieć kościół drewniany, który został zniszczony przez pożar. Murowany kościół zbudował fundator, Hieronim Wołłowicz w latach 1604-1623. Prawdopodobnie był on pod wezwaniem Wniebowzięcia NMP. Na początku XIX w. w źródłach figuruje jednak tytuł Przemienienia Pańskiego. Po remontach kościoła i jego odnowieniu w 1858 r. pojawia się tytuł Matki Bożej Pocieszenia”. Чаму касцёл вандраваў па розных заступніцтвах, партал не тлумачыць, аднак усе гэтыя парафіяльныя святы выпадалі ў жніўні: пятнаццатага, шостага і дваццаць трэцяга адпаведна.

У Залессі дзве некраполіі: новая з боку Меляшкоўцаў і старая зараз за касцёлам. І паміж тымі могілкамі адчуваецца нейкая асаблівая розніца: новыя здаюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF