Ніва № 15 (2970), 14 красавіка 2013 г.

Соль зямлі

Іаанна ЧАБАН

Памяняліся беларускія вёскі на Сакольшчыне. Цяжка сказаць ці яны яшчэ існуюць, ці ўжо іх няма. Выхадцы, якія саромеюцца свайго паходжання і незацікаўленыя бацькаўшчынай, за марныя грошы аддалі іх каланізатарам, уводзячым сюды новыя светапогляды, законы, мову, культуру. Сляды тутэйшасці хутка знікаюць не ў траве ці бур’яне, але за стылізаванымі драўлянымі, прафесіянальна засцеражонымі віламі новых гаспадароў. Усё ж такі, калі добра пашукаць, можна яшчэ наткнуцца і на сапраўдную, жывую соль гэтай зямлі.

Цётцы Тафісі ў жыцці пашанцавала. Далёка не кожнаму ўдаецца ў някепскім здароўі дачакаць свайго дзевяностага дня нараджэння. Не ўсім таксама запісана цешыцца разумнымі дзяцьмі, унукамі і праўнукамі. Штодзень жыве яна ўспамінамі мінулага, часта згадваючы сваю маму — самага дарагога чалавека яе жыцця. Яе цяперашні мікракосмас абмежаваўся да ўласнага немалога панадворка з новай камфортнай хатай, пабудаванай і заселенай шматлікай сям’ёй наймалодшай дачкі. Усе яны жывуць там у згодзе і любові, не разбураемай нават прысутнымі тут дзвюма верамі. Тафіся заўсёды павучала сваіх дзяцей, каб перахрысціліся пераходзячы каля царквы ці касцёла. «Ісус Хрыстос цярпеў за ўсіх, а і ў Божай Мацеры ўсе роўныя», — напамінала яна.

Пра яўрэяў таксама кепскага слова не скажа, мабыць таму, што добра іх ведала. Яшчэ будучы дванаццацігадовай дзяўчынкай пайшла да іх на службу. За штомесячную зарплату і мяшчанскі дах над галавой пільнавала дзяцей, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF