Ніва № 15 (2970), 14 красавіка 2013 г.

Спрэчны з’езд

Уладзімір СІДАРУК

Аддзел Польскага саюза пенсіянераў і інвалідаў у Чаромсе на канец мінулага года налічваў 417 членаў і з’яўляецца адной з большых раённых арганізацый у Падляшскім ваяводстве. Як у кожнай сям’і, так і ў аддзеле пенсіянерскай арганізацыі былі пад’ёмы і падзенні. Да гэтых апошніх трэба залічыць раённы з’езд дэлегатаў, які праходзіў 15 сакавіка г.г. у Гмінным асяродку культуры. А вось як гэта было.

З’езд пачаўся ў 10 гадзін. З уступным словам выступіў старшыня Раённага праўлення ПСПіІ Юзаф Дубковіч, які прывітаў дэлегатаў і запрошаных гасцей, у тым ліку старшыню Ваяводскага праўлення Польскага саюза пенсіянераў і інвалідаў Яна Каліноўскага і старшыню Рады гміны ў Чаромсе Надзею Суліму. З’езду прыслухоўвалася групка зацікаўленых пенсіянераў. Дэлегаты старшынёю з’езда абралі Мікалая Янушка, а сакратаром — Уладзіміра Саўчука. Затым быў адобраны парадак пасяджэння. З’езд прыняў рашэнне, што выбары будуць праводзіцца тайна. Дзеля таго былі вызначаны дзве камісіі: падліковая і прапаноў.

Над справаздачамі ўступаючага праўлення і рэвізійнай камісіі, якія зачыталі Юзаф Дубковіч і Крыстына Кас’янюк, няшмат было спрэчак. Праўду сказаўшы, дэлегаты не разбіраліся ў сутнасці справы, не ведалі чаго праблема тычыцца. Спрэчкі вынікалі з недакладнасцей у рахунках, якія прад’яўляў старшыня Дубковіч наконт арганізаваных мерапрыемстваў, як і збору грошай на прывоз з Беластока харчовых прадуктаў для пенсіянераў. Гэтыя хібы былі запісаны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF