Ніва № 15 (2970), 14 красавіка 2013 г.

Тэмы валяюцца як бананы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Інтэрв’ю з Паўлам Касцюкевічам, пісьменнікам, вядучым у Мінску кнігарню «Логвінаў», лаўрэатам леташняй літаратурнай узнагароды імя Ежы Гедройца, прысуджванай за лепшую кнігу прозы на беларускай мове Польскім інстытутам у Мінску за апавяданні «Зборная РБ па негалоўных відах спорту», удзельнікам семінара на тэму «Культура для Усходняга партнёрства» ў Любліне.

Мацей Халадоўскі: — Хто быў Вашым фаварытам сёлета да ўзнагароды імя Ежы Гедройца?

Павал Касцюкевіч: — Не скажу.

Значыць, Вы згодныя з прысудам, што з шасці намінаваных кніг першым аказаўся раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без (мінскі раман)» Уладзіміра Някляева (другое месца дасталася Альгерду Бахарэвічу за раман «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча», а трэцяе Адаму Глёбусу за кнігу «Сказы»)?

— Гэта вельмі добрая кніга, добра, што была прыкмечана, але там было некалькі іншых, якім таксама маглі б даць першае месца.

Што змянілася ў Вашым творчым жыцці на працягу ўсяго года, ад часу калі Вы былі ўдастоены гэтай прэміі?

— Стаў я больш прафесійным: пачаў пісаць кожны дзень. Калісь чакаў натхнення. Цяпер прымушаю сябе пісаць кожную раніцу з 8 да 10. Я зразумеў, што гэта было не пытанне проста чыстага натхнення, а звычайная праца. Увесь гэты ўсплёск ад узнагароды спрычніўся да таго, што я больш стаў падбіраць словы, тым больш я думаю пра тэкст, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF