Ніва № 15 (2970), 14 красавіка 2013 г.

Як смакуе сонца?

Міраслаў ГРЫКА

Мая сяброўка не есць мяса. Ужо на працягу 20 гадоў. Калісь пабачыла ў тэлевізары пакутуючае вока забіванага вала. Тое вока пераследуе яе, як GPS-навігатар. Куды не рушыцца, там яе пакутуючае вока знаходзіць. Можна сказаць, што яна не можа схавацца ад яго. Што толькі гляне, як хтосьці есць свіную каўбасу, адразу ж убачыць свіное вока. Гляне, як нехта яшчэ есць баранінку — зноў тое ж вока. На гэты раз — нявіннага ягняці. Нават турыстычная тушонка мае для яе вока, хаця мяса ў ёй столькі ж, колькі ў падазронай назве. Гэта значыць нічога.

Прыхільнікаў вегетарыянства прыбывае. Але гэта не раўнамерны рух. Надалей дзеліцца на падабенства клеткі віруса, на фракцыі, падфракцыі і плямёны. Возьмем, напрыклад, такое веганства. Яно абвяргае не толькі мяса, як вегетарыянства, але любыя жывёліны тлушчы, малако, яйкі і нават мёд. Ці фруктарыянства, якое прызнае выключна ў якасці харчавання свежавыціснутыя сокі з агародніны і садавіны — пры ўмове, аднак, што спажыванне іх не заб’е цэлай расліны! Такім чынам, сок з націння пятрушкі фруктарыянін вып’е, але самой пятрушкі не выкруне з зямлі. Было б гэта забойства пятрушкі! — вельмі заганны акт! Да гэтых цуд-неедакоў уключаюць людзей-сланечнікаў. Яны сілкуюцца сонечным святлом, якое папіваюць чыстай вадой. Вераць таксама, што трэба рабіцца падобным да папараці ў вазоне, каб дасягнуць больш высокага ўзроўню свядомасці. Таму цярпліва вылежваюцца на сонцы, мармычучы сабе штосьці пад нос. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF