Ніва № 15 (2970), 14 красавіка 2013 г.

Зачараванае кола

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Аналізуючы тыя падзеі і працэсы, якія адбываюцца зараз у трох былых савецкіх рэспубліках — Расіі, Беларусі, Украіне, не пакідае адчуванне аналагічнасці і падабенства развіцця. Тое, што на постсавецкай прасторы адбыўся кагэбэшны маскоўскі рэванш, можна лічыць фактам. Знішчаны амаль усе заваёвы дэмакратыі, што прынесла гарбачоўская перабудова, растаптаныя канстытуцыі, якія гарантавалі людзям іх правы. Дзяржавы пераўтвораны ў бандыцкія карпарацыі, якім жорстка падпарадкаваны суды, пракуратуры, органы бяспекі. Чалавечае жыццё не каштуе нічога — ад выдатных грамадскіх дзеячаў да дзяцей-сірот. Цікава, што сказаў бы на ўсё гэта Аляксандр Салжаніцын, які не дажыў да нашых дзён. Вялікі дысідэнт і змагар з камунізмам пад канец свайго жыцця скаціўся да звычайнага імперскага шавінізму. Менавіта ён яшчэ раз сфармуляваў геапалітычную дактрыну Масквы з яе „слиянием” славянскіх народаў, трох сясцёр-рэспублік і падпарадкаваннем Сярэдняй Азіі, якую пісьменнік назваў „падбрушшам”. Увасабляць адвечную маскоўскую імперскасць узяўся Уладзімір Пуцін. Змяніўшы ў 2000 годзе ў Крамлі ўжо нямоглага Барыса Ельцына, ён абвясціў цвёрды курс на адраджэнне савецкай імперыі. У Расіі не знайшлося такіх аўтарытэтаў, як Андрэй Сахараў, якія б маглі на ўвесь свет заявіць пра сапраўдную сутнасць працэсаў. Моцныя заходнія дзяржавы гэтага свету таксама моўчкі назіралі за рэстаўрацыяй страшнага рэжыму, заплюшчвалі вочы на чарговую вайну на Каўказе, на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF