Ніва № 15 (2970), 14 красавіка 2013 г.

Беларускі летапісец (1923-2013)

Яўген ВАПА

Аж не хочацца паверыць — што гэта, на жаль, праўда. У нядзельку, 7 красавіка, на праваслаўнае свята Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы, у сваёй беластоцкай кватэры, на 91-м годзе жыцця, у вясновых, сонечных промнях заснуў вечным сном Георгій Валкавыцкі. Роўна трыццаць гадоў таму ў свята Дабравешчання ў недалёкай ад Белавежы Зэльве памерла вялікая духам і сэрцам Ларыса Геніюш — адзін з сімвалаў нашай беларускасці. Зараз мы развітваемся з нашым, беластоцка-беларускім сімвалам. Для кожнага беларуса ў Польшчы асацыяцыя ёсць наступная: „Ніва”, Літаратурнае аб’яднанне „Белавежа”, БГКТ = Валкавыцкі. І гэта мы павінны помніць і ўшаноўваць. Думаю, што назвы вуліц з ягоным імем у Белавежы і Беластоку павінны з’явіцца як найхутчэй.

Яшчэ не так даўно Спадар Георгій даў нашай рэдакцыі інтэрв’ю, у якім з характэрнай Яму жыццярадаснасцю захапляўся Белавежскай пушчай і літаратурай. А маладосць Ягонаму пакаленню не была найшчаслівейшай. З роднай Белавежы ў час вайны праз Гайнаўку трапіў у Каралевец, куды быў вывезены як прымусовы работнік. А потым прыйшлося надзець шынель і вінтоўку воіна савецкай арміі і паваяваць яшчэ з немцамі, бо ж, вядома, запісаў сябе беларусам. Дэмабілізацыя, цяжкая пасляваенная рэчаіснасць і пытанне што далей. А цягнула яго ў свет кніжак і літаратуры. І вырашыў пайсці вучыцца і то не абы-куды. У самую Маскву, у элітарную школу — Літаратурны інстытут імя Максіма Горкага. Там, атрымаўшы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF