Ніва № 14 (2969), 7 красавіка 2013 г.

Лондан: уік-энд у дажджы і нарцысах

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у № 13)

Не люблю, калі хто з прыгожай акцёрскай усмешкай лезе між закусь і гарэлку, карацей кажучы, тых псеўдапрыяцеляў вядомых літаратараў, што нахабна пруцца ў тусоўку, каб толькі сагрэцца ў цяпле чужой славы. Мы з Дыянай ад пачатку планавалі трымацца тры крокі ззаду — насіць Мірыну сумку, дбаць пра яе паэтычныя крылы, дапільнаваць, каб тэрмінова прымала ўсе свае лякарствы. Словам, нашая незаценкая дэлегацыя выглядала як трэба — у нас была зорка і яе верная світа. Але, як кажуць, самыя дасканалыя праекты нараджаюцца не з волі чалавека. Нашыя планы і намеры таксама былі крышку пераблытаны, прытым з відавочнай карысцю для саміх целаахоўніц. Дапамагла тут радзімая метафізыка, якая не пакідала нас ні на крок пад дажджлівым брытанскім небам.

— А ведаеце, які сон прысніўся сёння Ганне? — замест добры дзень заявіла Міра Лукша, пераступіўшы ўніверсітэцкі парог. Трэба дадаць, што завіталі мы якраз на самае прэстыжнае аддзяленне славістыкі ў свеце. Нас прывітала прыгожая кампанія літаратуразнаўцаў, паэтаў, выдаўцоў, фатографаў і аніматараў. Усе яны размаўлялі на славянскіх мовах, мабыць таму тая доза нерацыянальнай інфармацыі — мова пра мой сон на новым месцы, які з ходу распавяла ўсім нашая паэтэса — трапіла на свой грунт і нават спадабалася. За гэта нас пасадзілі за асобны стол і пачаставалі вінцом, падрыхтаваным на заканчэнне сустрэчы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF